Мінчанка Іна Зайцава правяла ў гродзенскім ІЧУ амаль тры дні. 3 лістапада выязны суд Кастрычніцкага раёна аштрафаваў дзяўчыну на 25 базавых велічынь (675 рублёў) і забраў яе вясельную сукенку.
Іна Зайцава праславілася на маршах пратэсту ў Мінску дзякуючы сваёй бел-чырвона-белай вясельнай сукенцы. 31 кастрычніка дзяўчына прыехала ў Гродна, каб падтрымаць пратэстоўцаў і звольненых супрацоўнікаў «Азоту». Яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі, калі яна вярталася ў сталіцу. У Гродне мінчанку змясцілі ў ізалятар часова ўтрымання.
Чытайце таксама: «Рванули сюда, потому что гордимся гродненцами». Минчанка в свадебном БЧБ-платье приехала поддержать Гродно. Ее задержали
У панядзелак, 2 лістапада Іну не выпусцілі, справу адправілі на дапрацоўку. Суд прайшоў на наступны дзень, дзяўчыну судзілі за пікет каля «Гродна Азот» па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах) і аштрафавалі на 25 базавых велічынь. Сукенку па рашэнні суда ў Іны канфіскавалі як рэчавы доказ правапарушэння.
Мінчанка збіраецца вярнуць сваю вясельную сукенку і абскардзіць прысуд.