Гарадзенцы ўшанавалі памяць забітых падчас сталінскіх рэпрэсій. Увечары 29 кастрычніка ў Цэнтры гарадзкога жыцьця артысты паказалі, як маглі выглядаць суды над беларускімі паэтамі ў 1937 годзе, піша С**бода.
Тодар Кляшторны, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Міхась Чарот, Анатоль Вольны і яшчэ больш за сотню прадстаўнікоў інтэлігенцыі былі забітыя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Горадзенскія артысты зрабілі пастаноўку з судом-тройкай, дзе паказалі, як маглі выглядаць апошнія гадзіны паэтаў і літаратараў. Акторы чыталі вершы сваіх пэрсанажаў. Судзьдзі кожнаму выносілі прысуд — расстраляць.
«Дубоўка яшчэ ў 30-х казаў: „Сядуць усе“», — зазначыў адзін з актораў.
Ролі выконвалі ў тым ліку звольненыя нядаўна артысты горадзенскага драмтэатру — Сяргей Курыленка, Валянціна Харытонава, Натальля Лявонава. Калі ў пастаноўцы «судзілі» дырэктара тэатру Алеся Ляжневіча, адзін з судзьдзяў прамовіў: «Ведалі мы аднаго дырэктара тэатру». У залі засьмяяліся.
Такую сустрэчу, ужо традыцыйную для Менску, зладзілі ў Горадні ўпершыню. На яе прыйшлі каля сотні чалавек. У памяшканьні прысутнічалі «людзі ў цывільным». Перад імпрэзай да Цэнтру гарадзкога жыцьця пад’ехаў міліцэйскі «УАЗік» і стаяў, пакуль усе не разышліся.
![«Сядуць усе». У Горадні прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі»](https://gdb.rferl.org/541DAFCD-7DD2-4E8A-A89C-8B31DAF3C46A_w1023_r0_s.jpg)
![«Сядуць усе». У Горадні прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі»](https://gdb.rferl.org/6DB6FB3B-010C-41C3-9FE4-DB5E34A59E29_w1023_r0_s.jpg)
![«Сядуць усе». У Горадні прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі»](https://gdb.rferl.org/50827DF6-74FB-4075-AC45-25BC9D191267_w1023_r0_s.jpg)
![«Сядуць усе». У Горадні прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі»](https://gdb.rferl.org/9090941B-CF39-4176-BF4F-B3C3F2376E5C_w1023_r0_s.jpg)
![«Сядуць усе». У Горадні прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі»](https://gdb.rferl.org/87076E34-65DE-44F6-BBEA-79B0E2CCDDC4_w1023_r0_s.jpg)
![«Сядуць усе». У Горадні прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі»](https://gdb.rferl.org/A2493EF5-F149-4771-8E3C-FC9FDA0A340A_w1023_r0_s.jpg)
![«Сядуць усе». У Горадні прайшла «Ноч нерасстралянай паэзіі»](https://gdb.rferl.org/8B88540C-995D-4387-830B-60904D1CDF50_w1023_r0_s.jpg)