Гродзенцы пачалі збірацца 26 кастрычніка каля 13.00 у парку Жылібера. Адбыліся адзінкавыя затрыманні. Пазней пенсіянеры і медыкі прайшлі аб’яднаным маршам — іх не затрымалі. Вечарам гродзенцы выстройваліся ў ланцугі салідарнасці на Савецкай вуліцы. За імі сачылі сілавікі - у цэнтр з’ехаліся таніраваныя мікрааўтобусы і аўтазакі.

У парку Жылібера каля 13.15 былі адзінкавыя затрыманні, паведамляе Telegram-канал «С**боды». Міліцыянты падыходзілі да людзей, якія сядзелі на лаўках, і пыталіся, чаго тыя тут. Запісвалі на камеру. У парку стаялі міліцэйскія машыны і аўтобус.

Як гродзенцы выходзілі на вуліцу 26 кастрычніка
У парку Жылібера каля 13.15 былі адзінкавыя затрыманні

Каля 20 гарадзенцаў сабраліся ў парку Жылібера каля 14.45 і рушылі павольным маршам па горадзе. Жанчыны з букетамі жоўтага лісьця, хтосьці ў бел-чырвона-белай масцы, хтосьці ў адзеньні белага і чырвонага колераў. Калі калёна праходзіла каля ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, дэманстранты тройчы выгукнулі «Жыве Беларусь». Ім у падтрымку сыгналілі аўтамабілі, паведамляе Telegram-канал «С**боды». Аб’яднаны марш пэнсіянэраў і лекараў завяршыўся без затрыманьняў. Удзельнікі дайшлі да Савецкай плошчы, засьпявалі яшчэ раз «Муры» і разышліся.

У Гродне каля 19.00 людзі выстраіліся ў ланцуг салідарнасці. Прыехалі сілавікі, людзі разышліся. Людзі на вуліцы Савецкай гулялі групамі па некалькі чалавек. Хадзіла міліцыя, у цэнтры былі прыпаркаваныя Таніраваныя мікрааўтобусы і аўтазакі.