Другі сёлетні квэст ад Hrodna.life пачнецца ў пятніцу, 23 кастрычніка, і працягнецца два тыдні. Далучыцца да гульні можна ў любы момант на платформе grodno.en.cx.
Гэта другая гульня з серыі гарадскіх квэстаў, якія рэдакцыя Hrodna.life запланавала на лета-восень 2020. Яна пройдзе ў мікрараёне Фарты. Першая гульня адбылася ў ліпені і ахапіла цэнтральную частку горада.
У жніўні нам давялося ўзяць перапынак з-за палітычнай сітуацыі ў краіне і небяспечнай сітуацыі на вуліцах горада. Цяпер жа мы вырашылі вярнуцца і яшчэ раз арганізаваць для нашых чытачоў інтэлектуальна-забаўляльны адпачынак.
Каб прайсці ўсе 15 узроўняў, вам спатрэбіцца асацыятыўнае мысленне, веды па гісторыі Гродна і ўменне эфектыўна гугліць. Адказ на некаторыя пытанні прыйдзе адразу, на іншыя ж будзе патрабаваць роздумаў - час на іх будзе. Вы можаце пачаць квэст у адзін дзень, потым узяць перапынак на некалькі, а потым вярнуцца да заданняў. Праз нейкі час, калі вы ніяк не зможаце прайсці пэўны ўзровень, з’явяцца падказкі, якія дапамогуць. Галоўнае — паспець прайсці як мага больш узроўняў да 6 лістапада.
Для гульні не спатрэбіцца ніякае дадатковае абсталяванне. Хопіць смарфтона з інтэрнэтам, зручнай вопраткі і, калі будзеце гуляць ноччу, ліхтарыка. У большасці ўзроўняў вам трэба будзе знайсці код, напісаны недзе побач з месцам, зашыфраваным у заданні. Дзякуючы коду вы зможаце перайсці на наступны этап.
Гульня індывідуальная. Найлепшыя гульцы атрымаюць сувеніры ад Hrodna.life. Пяцёрка найлепшых — таксама ад праекта Grodno.en.cx.
Чытайце таксама:
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…