Рок-музыканта і грамадскага дзеяча Ігара Банцэра сілавікі затрымалі 20 кастрычніка. Яму інкрымінуюць арт. 339 КК – Хуліганства. Ён знаходзіцца пад вартай, паведаміла “Гарадзенская вясна”.

Па версіі міліцыі, 5 верасня каля трох гадзін ночы Ігар Банцэр знаходзіўся ў адной з забаўляльных устаноў па вуліцы Горкага. Ён выйшаў на вуліцу і ўбачыў там міліцэйскую машыну. Падышоў да лабавога шкла і стаў дэманстраваць палавыя органы. Гэта знялі адпачываючыя і выклалі ў Telegram. Па артыкуле хуліганства распачатая крымінальная справа.

Ігар Банцэр – лідар панк-гурта “Mister X”, грамадскі і культурны дзеяч. Раней Ігара Банцэра некалькі разоў судзілі паводле пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

Активист и музыкант Игорь Банцер попытался обжаловать решение суда. Неудачно

«Хотел показать, что это — фарс». Гродненский музыкант Игорь Банцер пришел в суд в розовом, его забрал ОМОН