Інфармацыйны Telegram-канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, піша БелТА.
Пра гэта 20 кастрычніка паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда. Рашэнне аб прызнанні канала і лагатыпа экстрэмісцкімі вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Міністэрству інфармацыі цяпер неабходна ўключыць інфармацыйны канал NEXTA-Live і лагатып NEXTA ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, прыняць меры па абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць аналагічныя назвы, і іх распаўсюджванню ў беларускім сегменце.
Рашэнне суда падлягае неадкладнаму выкананню.
Суд выявіў, што інфармацыйная прадукцыя (відэаролікі), размешчаная ў Telegram-канале NEXTA-Live ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года, утрымлівае прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці ў адпаведнасці са арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», а менавіта: арганізацыя і публічныя заклікі да ажыццяўлення масавых беспарадкаў.
Грамадзянская справа разгледжана па заяве Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
МУС праводзіць мерапрыемствы ў дачыненні да асоб, якія ў Telegram-канале NEXTA-Live ў перыяд з 9 па 11 жніўня 2020 года размясцілі пэўную інфармацыю. У ёй, як вынікае з заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) прыкмет праявы экстрэмізму, утрымліваюцца прыкметы экстрэмісцкай дзейнасці.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…