Аб тым, што МакДональдс ў Гродне сапраўды чакалі, кажуць чэргі ў МакДрайв, што ўжо стала новай праблемай кальца каля філармоніі. Што адбываецца па вечарах ля кальцы, піша АвтоГродно.
МакДональдс у Гродне адкрыўся 10 дзён таму і аўтамабілісты выстраіліся ў чаргу, якая па вечарах дацягваецца да кальца, гэта каля 190 метраў.

Кіроўцы кажуць, што многія з наведвальнікаў МакДрайва доўга робяць заказы. Пры нас мужчына правёў каля стойкі замовы 8 хвілін. Каб палегчыць сітуацыю, часам супрацоўнік МакДональдса выходзіць да аўтамабілістаў, бярэ заказы прама ў чарзе ў коальца. Гэта дапамагае, але не так, каб зусім.



З-за чаргі прапускная здольнасць вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў знізілася ўдвая. Спачатку ў чаргу ўпіраюцца аўтамабілісты, якія рухаюцца з боку Старога моста, а потым яшчэ і тыя, хто рухаецца проста праз разрэз кальца.
Канфлікты ўзнікаюць тады, калі аўтамабілі з правай паласы спрабуюць ўбудавацца ў левую — каля кальца пастаянна чуваць гудкі.
Відэа сітуацыі ля МакДональдса:


Чарга ўзнікае ў зоне дзеяння знакаў «Прыпынак і стаянка забароненая», што бачаць і супрацоўнік ДАІ. На фота як раз той выпадак, калі інспектары спыняліся каля кожнага аўтамабіля ў чарзе і гутарылі з кіроўцамі, паказвалі на парушэнне. Аднак, чарга не змянялася, інспектары нікога не штрафавалі.
Магчыма, арганізацыю руху ў гэтым месцы прыйдзецца пераглядаць.


Яшчэ адна праблема ўзнікае ля скрыжавання з вуліцай Транспартнай. Той, хто хоча павярнуць направа да паліклінікі, аб’язджае чаргу і ўпіраецца ў тых, хто выязджае з вуліцы Транспартнай. Праехаць да паліклінікі ў вячэрні час робіцца квэстам.