Усяго ў Гродне 11 кастрычніка было затрымана 12 чалавек, яны дастаўленыя ў РАУС Ленінскага раёна для разглядаў у рамках адміністрацыйных працэсаў, распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.
Затрыманні пачаліся, калі людзі пайшлі калонай да плошчы Леніна, а сілавікі заблакавалі выхады з вул.
Ярмарка с ОМОНом: в Гродно задержали журналистов
У тым ліку 11 кастрычніка затрымалі пецярых журналістаў, некаторыя атрымалі папярэджанне. На журналістку Hrodna.life і пазаштатнага карэспандэнта газеты «Наша Слова» Алену Кавальчук склалі пратакол апытання. Для правядзення экспертызы канфіскавалі тэлефон і фотаапарат. Вядзецца праверка па арт. 22. 9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі) і арт. 23. 34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Усяго ў Беларусі, паводле звестак пазбаўленага акрэдытацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», блізу 600 затрыманых на акцыях пратэсту.