У Беларусі на 10 кастрычніка зарэгістраваныя 83 023 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі - 552 чалавекі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Ачунялі і выпісаныя 76 983 пацыентаў (+440), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, памёр-891 пацыент (+6).

Усяго праведзена 2 048 355 тэстаў.

У ААТ «Гродна Азот» на 9 кастрычніка 74 супрацоўніка з каранавіруснай інфекцыяй, ачунялі 289 чалавек. Дыягнаставаны 3 пнеўманіі. З ВРВІ на лячэнні знаходзіцца 171 чалавек, паведамляе «Гродненский химик».