6 кастрычніка каля будынка Мастоўскага РУУС невядомыя раскідалі абрэзкі калючага дроту. У двух службовых і пяці асабістых аўтамабіляў супрацоўнікаў праколатыя шыны, паведамляе ctv.by.

Распачалі крымінальную справу — праводзіцца расследаванне. Андрэй Скурат, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці, лічыць гэта вынікам заклікаў у інтэрнэце знішчаць маёмасць сілавікоў.