Мясцовыя жыхары на завулку Ціміразева даўно прасілі адрамантаваць асфальт на вуліцы. Як раптам, пасля з’яўлення малюнка ў адной з ям, прыехала дарожная брыгада. Autogrodno.by выехаў на месца.
Магчыма, усё пачалося крыху больш за тыдзень таму, калі ў адной з ям намалявалі бел-чырвона-белыя палоскі. Пазней фатаграфію абноўленай ямы даслалі ў Telegram:
7 кастрычніка на вуліцы адрамантавалі ўсе ямы!
— Гэта цуд нейкі. Ямы тут былі ўжо вельмі даўно. Мы з суседзямі скардзіліся, звярталіся ў гарадскія службы па дапамогу, але гадамі нічога не змянялася, як быццам наша вуліца нікому не патрэбная. І вось, страціўшы ўсе надзеі, літаральна два дні таму мы ўбачылі рабочых, якія ўжо ліквідавалі ямы, — распавёў мясцовы жыхар.
Суразмоўцы адзначылі, што толькі пра адну яму забыліся, дакладней пра правал у асфальце, які знаходзіцца ля краю дарогі.
Ці звязаны рамонт вуліцы з сімволікай, намаляванай незадоўга да гэтага ў адной з ям, суразмоўцы адказаць не змаглі.