На «Гродна Азот» выявілі канал трафіку цыгарэт у краіны Еўрасаюза. Вялікую партыю беларускіх цыгарэт у вагоне з угнаеннямі знайшла адміністрацыя прадпрыемства.

Каля 45 тысяч пачкаў цыгарэт на суму больш за 51 тысячу беларускіх рублёў выявілі ў адным з таварных вагонаў з угнаеннямі 23 верасня. Вагон павінен быў адправіцца ў Літву. Інфармацыю пра знаходку перадалі ў тэрытарыяльны АУС.

Кантрабанду канфіскавалі, Кастрычніцкі РАУС Гродна праводзіць праверку, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама: