Мікалая Верамеенку затрымалі 8 кастрычніка ў ДАІ, калі ён прыехаў пераафармляць аўтамабіль. На суткі яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 9 кастрычніка яго прывезлі ў суд Кастрычніцкага раёна, а затым судовае пасяджэнне перанеслі.
Мікалая адпусцілі. Судовае пасяджэнне паводле арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) прызначылі на 14 кастрычніка. Разам з ім з ІЧУ у суд даставілі чатыры гродзенца. Іх пасяджэння таксама перанеслі.
Справу вядзе суддзя Алена Тоўсцік-Самойлава. У працоўны дзень 9 кастрычніка яна павінна была разгледзець восем спраў паводле арт. 23.34 КаАП. На разгляд спраў у яе было б 10−30 хвілін.