Пастановай Савету Міністраў № 582 унеслі змены ў зацверджаны ў 2016 годзе комплексны план развіцця электраэнергетычнай сферы з улікам уводу Беларускай АЭС. Таксама апублікавалі спіс захадаў на павелічэнне спажывання электраэнергіі да 2025 года.
Раней завяршэнне будаўніцтва і поўны ўвод БелАЭС магутнасцю 2,4 тысячы МВт прадугледжваўся ў 2019−2020 гадах. У новай рэдакцыі гэты тэрмін аднесены на 2022 год, піша «Радыё С**бода».
Акрамя таго, на 2022 год перанесены ўвод 800 МВт пікава-рэзервовых магутнасцяў на электрастанцыях, якія ўжо дзейнічаюць. Яны будуюцца дзеля пастаўкі электраэнергіі ў выпадку няштатнай сітуацыі на БелАЭС.
Таксама ў абноўленай рэдакцыі публікуецца міжгаліновай комплекс захадаў на павелічэнне спажывання электраэнергіі да 2025 году. Найбольшыя магутнасці будуць задзейнічаныя для інвестпраектаў Міністэрства транспарту (354,2 МВт), канцэрну «Белнафтахім» (267 МВт), Міністэрства прамысловасці (97,95 МВт).
Найбольшы ўклад у павелічэнне спажывання электраэнергіі павінны ўнесці буйныя прамысловыя прадпрыемствы, якія рэалізуюць праекты па мадэрнізацыі вытворчасці. Запланавана электрыфікацыя участкаў дарог і асвятленне магістраляў, комплекс мерапрыемстваў у сістэме ЖКГ. Урад таксама спадзяецца на рэзідэнтаў кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», колькасць якіх за мінулы год узрасла.
8 кастрычніка калегія Міністэрства па надзвычайных сытуацыях дазволіла БелАЭС пачаць пераход на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасьці і праводзіць на ім фізычныя экспэрымэнты на энэргаблёку № 1. Акрамя таго, ДП «Беларуская АЭС» атрымала права на выкананне работ па абыходжанні з эксплуатацыйнымі радыеактыўнымі адходамі.
Міністар энергетыкі Літвы звярнуўся ў Еўракамісію ў справе БелАЭС
Замежныя краіны адмовіліся набываць электраэнергію з БелАЭС, бо лічаць расейскі праект, паводле якога ўзводзіцца аб’ект, не адпаведным стандартам бяспекі.