Экс-старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька перастаў выходзіць на сувязь, паведаміла nashan**a.by.

 — Лябедзька затрыманы за ўчыненне адміністрацыйнага правапарушэння, — пракаментавала пазней T*T.BY афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

Па якім артыкуле КаАП і за якое правапарушэнне Ганусевіч не ўдакладніла. У якім РУУС знаходзіцца палітык — таксама.

 — Ён затрыманы міліцыяй, — дадала прадстаўнік ГУУС.