Падчас запуску цэхаў у “Гродна Азот” узнікае так званы факел. Пагрозы для горада ці экалогіі ён не ўяўляе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
З 8 кастрычніка ў цэху «Аміяк-4» і «Карбамід-3» пачаты пускавыя аперацыі. Яны ўключаюць у сябе разагрэў і вывад на тэхналагічны рэжым аддзяленняў цэхаў.
“У ходзе разагрэву асноўных аддзяленняў прымяняецца тэхналагічны газ. Для ўтылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы”, – паведамілі на прадпрыемстве.
Факел можа гарэць на працягу некалькіх сутак, пакуль не завершацца ўсе пускавыя аперацыі. На прадпрыемствы падкрэслілі, што пагрозы гораду, экалогіі і жыхарам няма.


