У Ваўкавыску невядомыя падпалілі спачатку машыну, потым дом інспектара РАУС. Гэта адбылося ноччу 2 кастрычніка, паведамляе МУС.
Спачатку экіпаж МНС адправіўся на вуліцу Перамогі, дзе гарэла Audi 80. Ратавальнікі патушылі машыну, але агонь паспеў пашкодзіць маторны адсек.
Яшчэ праз гадзіну пажарныя паехалі на вуліцу Магістральную. На гэты раз гарэў дом, які будуе інспектар. Пацярпещ дах, у тым ліку гаража, размешчанага побач.
Па фактах наўмыснага знішчэння (пашкоджання) маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам, следчыя распачалі крымінальныя справы. Тых, хто мае дачыненне да падпалаў, шукаюць.
У МУС перакананыя, што падпалы звязаныя з прафесійнай дзейнасцю пацярпелага.
Чытайце таксама: Сцягі або пажар? Ад чаго ратуюць горад пажарныя Гродна