Вуліцу Карла Маркса закрыюць для канчатковага добраўпарадкавання па асфальтаванні і рамонце 2 кастрычніка з 9.00. Рух на ўчастку пачынаючы ад плошчы Савецкай ад Фарнага касцёла да скрыжавання з вуліцай Антонава, уключаючы пуцеправод, закрыюць для грамадскага і асабістага транспарт да 4 кастрычніка, паведамляе Youtube-канал «Гродна Плюс».

А 17.00 4 кастрычніка дазволяць праезд для асабістага транспарту. 5 кастрычніка, у панядзелак, запусцяць рух грамадскага транспарту па маршрутах.

У 2020 годзе на працягу вясны і лета цэнтральныя вуліцы горада зачыняліся на рамонт: Вялікая Траецкая, Ціміразева, Будзёнага, Касманаўтаў, Янкі Купалы, Кірава, Карла Маркса, Пралетарская.