Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 28 верасьня ў Літве, што Францыя не прызнае Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі, піша С**бода.

«Нашая пазыцыя вельмі выразная ад пачатку — мы не прызнаём Аляксандра Лукашэнку ў якасьці прэзыдэнта Беларусі», — цытуе ягоныя словы Baltic News Service.

Таксама Эманюэль Макрон заявіў у панядзелак, што падтрымае санкцыі ў дачыненьні да Беларусі.

Раніцай 29 верасьня мае адбыцца сустрэча Эманюэля Макрона зь Сьвятланай Ціханоўскай.