Навіны

У Гродне затрымалі актывістку «Страны для жизни» Юлію Карначову. Дома — ператрус

Юлію Карначову затрымалі ў Гродне 29 верасня каля 13.00, калі яна з прыяцелем накіроўвалася да адваката. Аўтамабіль Jeely ехаў за актывісткай ад яе дома ў мікрараёне Баранавічы. Каля прыпынку супрацоўнік ДАІ загадаў кіроўцу спыніцца, двое міліцыянтаў у грамадзянскай форме папрасілі Юлію выйсці з аўтамабіля і затрымалі.

Яе павезлі дадому і правялі там ператрус. Затым, па паведамленнях прыяцеля, яе павезлі ў Следчы камітэт «пагутарыць». Тэлефон Юліі адключаны.

Юлія Карначова — актывістка «Страны для жизни». Раней яе судзілі за ўдзел у пікетах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025