25 верасня ў ДАІ Гродна на два гады пазбавілі вадзіцельскіх правоў і назначылі штраф у пяць базавых велічыняў (135 рублёў) Аляксандру Вараб’ёву, які трапіў у ДТЗ з аўтазакам 11 жніўня каля Гродзенскай абласной філармоніі. Вінаватым у ДТЗ прызналі таксама кіроўцу аўтазака, але разбіральніцтва з ім спынілі «за малазначнасцю».
Гарадзенец трапіў у аварыю з аўтазакам каля Гродзенскай абласной філармоніі 11 жніўня падчас мірных пратэстаў. Вараб’ёў, паводле яго слоў, не ўдзельнічаў у акцыі, ён ехаў да мамы на вуліцу Суворава.
Пасля ДТЗ мужчына выйшаў агледзець пашкоджанні аўтамабіля і папрасіў выклікаць ДАІ. Яго жорстка затрымаў АМАП. Пры затрыманні Аляксандру зламалі два рэбры. Яго даставілі ў РАУС Кастрычніцкага раёна, дзе пазней яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 13 жніўня Аляксандра выпусцілі.
Згодна з першым пратаколам, вінаватым у аварыі прызналі вадзіцеля аўтазака. Пазней вінаватымі прызналі і яго, і Аляксандра.
Аляксандр Вараб’ёў плануе абскардзіць рашэнне ДАІ. Аляксандр — каваль-мастак, яго майстэрня знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Гродна. Па сваім занятку яму даводзіцца часта карыстацца аўтамабілем.
Автозак въехал в автомобиль гродненца. Тот вышел разобраться, а ему сломали два ребра