Навіны

У Гродне пачаўся ціск на студэнтаў ГрДУ

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Купалы студэнтаў, што маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выклікаюць на дысцыплінарную камісію і пагражаюць выключэннем з ВНУ.

Пра тое, як гэта адбываецца, распавяла «Радыё Рацыі» адна з актывістак Маргарыта:

— Студэнтаў, якіх могуць апазнаць па фотаздымках, выклікаюць на савет прафілактыкі і размаўляюць з намі. Прычым яны імкнуцца вельмі моцна ціснуць, гавораць, што ў нас ёсць нейкія адміністрацыйныя правапарушэнні, хоць ва ўсіх, каго выклікалі з-за песень, іх няма. Атрымліваецца, вельмі моцна ціснуць на студэнтаў.


Блакаванне дарог, акцыя студэнтаў і затрыманні. Гроднецы выйшлі на вуліцу пасля інаўгурацыі прэзідэнта


Па словах дзяўчыны, увесь гэты ціск на студэнтаў адбываюцца з-за вялікай колькасці акцый, што робяць актывісты: «Мы пачалі штосьці больш актыўна рабіць. Напрыклад, спявалі песні на Ажэшкі, былі песні на Кастрычніцкай, збіраліся ля корпуса музыкантаў на Тызенгаўза і зрабілі здымкі з шыльдачкамі „Усё забаронена“. Збіраліся ўчора і стаялі ля галоўнага корпуса ў ланцугу салідарнасці».

Студэнты-актывісты яшчэ ў жніўні на сустрэчы з рэктарам атрымалі ад яе адказ на тое, ці будуць пагражаць студэнтам выключэннем, тады рэктар сказала, што нічога такога адбывацца не будзе, аднак зараз адбываецца хваля рэпрэсіяў у дачыненні да студэнтаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025