З 23 верасня пачнуцца паўторныя супрацьклешчавыя апрацоўкі. Першай на чарзе сцежка здароўя ў Пышкі. Парк Жылібера і ўрочышча Ласосна апрацуюць 24 верасня. 25 верасня плануецца апрацоўка Румлёва і лясных масіваў па вуліцах Кабяка і Томіна, паведамляе grodnonews.by.

Супрацьклешчавыя апрацоўкі будуць праводзіць спецыялісты дэзінфекцыйнага аддзялення занальнага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі метадам распылення рэкамендуемага Міністэрствам аховы здароўя прэпарата для знішчэння іксодавых кляшчоў. Як запэўнілі ў цэнтры, усё пройдзе ў бяспечным рэжыме для здароўя людзей і захаванасці прыродных біятопаў. Агульная плошча апрацоўкі - 26 гектараў. Гэта галоўным чынам тэрыторыі ў раёне пешаходных і веладарожак, спортпляцовак і іншых месцаў арганізаванага адпачынку насельніцтва.

Апрацоўку зон адпачынку ад кляшчоў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі праводзіць кожны год. Час вызначаецца з улікам актыўнасці кляшчоў.

Гродзенскі занальны ЦГЭ звяртае ўвагу жыхароў горада на тое, што наведванне зон адпачынку, дзе праводзяцца супрацьклешчавыя апрацоўкі, на працягу трох дзён трэба абмежаваць, а лепш наогул выключыць.