Навіны

Мастак з Гродна, якога душыў АМАП, атрымаў 5 сутак арышту

Мастака Уладзіміра Сколышава затрымалі на яго аўтамабілі падчас акцыі мірнага пратэсту 20 верасня і пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда. 22 верасня яго асудзілі на пяць сутак арышту па арт. 23.34 КаАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Гродзенец адбывае пакаранне ў ізалятары на Гая, 4. Ён выйдзе на волю 25 верасня.

Сваякі затрыманага паскардзіліся ў пракуратуру на дзеянні міліцыі. Пры затрыманні сілавік наступіў Уладзіміру каленам на шыю. Затрыманыя, якія выходзілі з Ленінскага РАУС 20 верасня, паведамлялі Hrodna.life, што бачылі кроў на твары кіроўцы. Медыцынскую дапамогу яму не аказвалі, наколькі вядома блізкім.

Па версіі міліцыі, Уладзімір «адмовіўся прад’яўляць дакументы, канфліктаваў з міліцыянтам, а пасля хутка з’ехаў у бок вуліцы Горкага».

«Показал рукой „викторию“». Что известно про водителя, задержанного возле магазина «Мока» в Гродно

Наступили коленом на шею и душили. Как выглядели задержания в Гродно 20 сентября

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025