Мастака Уладзіміра Сколышава затрымалі на яго аўтамабілі падчас акцыі мірнага пратэсту 20 верасня і пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда. 22 верасня яго асудзілі на пяць сутак арышту па арт. 23.34 КаАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.
Гродзенец адбывае пакаранне ў ізалятары на Гая, 4. Ён выйдзе на волю 25 верасня.
Сваякі затрыманага паскардзіліся ў пракуратуру на дзеянні міліцыі. Пры затрыманні сілавік наступіў Уладзіміру каленам на шыю. Затрыманыя, якія выходзілі з Ленінскага РАУС 20 верасня, паведамлялі Hrodna.life, што бачылі кроў на твары кіроўцы. Медыцынскую дапамогу яму не аказвалі, наколькі вядома блізкім.
Па версіі міліцыі, Уладзімір «адмовіўся прад’яўляць дакументы, канфліктаваў з міліцыянтам, а пасля хутка з’ехаў у бок вуліцы Горкага».
«Показал рукой „викторию“». Что известно про водителя, задержанного возле магазина «Мока» в Гродно
Наступили коленом на шею и душили. Как выглядели задержания в Гродно 20 сентября