За шэсць тураў да канца чэмпіянату гродзенскія футбалісты працягваюць утрымліваць трэці радок у турнірнай табліцы. У пятніцу 18 верасня “Нёман” на сваім полі абыграў “Мінск” – 2:0.
Галы падапечныя Ігара Кавалевіча забівалі ў першай палове матчу. Спачатку Марушыч пасля падачы Слабашэвіча высока выскачыў і дакладна ўдарыў галавой. А пасля і Кадзімян, які хацеў аддаць пас на Забеліна, эфектна забіў мяч у вароты галкіпера “Мінска”.
“Нёман” – “Мінск” – 2:0.
Пасля перамогі над сталічнай камандай гродзенцы адстаюць ад першай і другой каманды (БАТЭ і «Шахцёра») на два ачкі. Праўда ў іх матч у запасе.
Свой наступны матч “Нёман” правядзе 26 верасня ў Жодзіне, дзе сустрэнецца з мясцовым “Тарпеда-БеАЗ”.
