Пра гэта паведаміў Джордж Кент, намесьнік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША для Эўропы і Эўразіі, выступаючы сёньня ў дыстанцыйнай дыскусіі аб Беларусі зь міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам, арганізаванай Атлянтычнаю Радаю ў Вашынгтоне, піша С**бода.

Амэрыканскі дыплямат заявіў: «Міністар Лінкявічус адзначыў, што Эўразьвяз спадзяецца абвясьціць санкцыі ў найбліжэйшыя дні. Я актыўна кантактую з сваімі эўрапейскімі (гэта ЭЗ і Вялікая Брытанія) і канадзкімі калегамі і мы імкнемся да скаардынаванага абвяшчэньня. Разьлічваем зрабіць гэта ў пачатку ці ў сярэдзіне наступнага тыдня».

Кіраўнік МЗС Літвы Лінкявічус выказаў спадзеў, што санкцыі Эўразьвязу будуць прынятыя на наступным тыдні.