Кліенты аператараў МТС і life:) атрымліваюць SMS з заклікам звяртацца ў міліцыю. Рабіць гэта, гаворыцца ў пасланні, трэба пры наступных умовах: «если вы стали очевидцами действий лиц, которые нарушают правила общежития, используют незарегистрированную символику, оскорбляют честь и достоинство других граждан».
На дадзены момант невядома, якая колькасць абанентаў атрымала гэтыя SMS, але можна выказаць здагадку, што іх шмат: скрыншоты працягваюць дасылаць, піша Onliner. Абаненты скардзяцца на спам і адзначаюць, што не падпісваліся на сэрвіс з такімі апавяшчэннямі. Адпраўнік паказаны як MVD.
Выглядаюць паведамленні так:
Onliner звярнуўся ў прэс-службы МТС і life:) з пытаннямі, ці з’яўляецца гэта спамам і чаму кліенты атрымліваюць паведамленні ад сэрвісу, на які не падпісваліся.
Пытанні, якія адправілі прэс-службам аператараў, выглядалі так:
- На якой падставе кліенты атрымліваюць падобныя паведамленні, калі яны не падпісваліся на рассылкі ад «MVD»? Ці гэта спам?
- Хто замаўляў рассылку?
- Якая колькасць абанентаў атрымала паведамленне?
- Хто аплачваў гэтую рассылку?
Прэс-служба МТС дала такі адказ:
«У адпаведнасці з артыкулам 24 Закона Беларусі „Аб рэкламе“, аператар абавязаны распаўсюдзіць сацыяльную рэкламу па запыце дзяржорганаў — такі запыт паступіў у кампанію ад МУС».