Навіны

60 студэнтаў Гродзенскага медуніверсітэта ізалявалі з-за каранавіруса. Як змагаюцца з эпідэміяй у ВНУ Гродна

Шэсць студэнтаў з пацверджанным тэстам на COVID-19 зарэгістравалі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Групы заражаных сышлі на самаізаляцыю і дыстанцыйнае навучанне. На 17 верасня на ізаляцыі знаходзіліся 60 студэнтаў. Дыстанцыйнае навучанне для ўсіх студэнтаў ВНУ ўводзіць пакуль не плануюць, паведамілі Hrodna.life у адміністрацыі ўніверсітэта.

Шэсць студэнтаў, у якіх выявілі каранавірус, хварэюць практычна бессімптомна, але тэсты далі станоўчы вынік. Але ў маштабах ВНУ заражаных няшмат — усяго ва ўніверсітэце 4200 студэнтаў, у кожнай групе ў сярэднім 10 чалавек. Сярод выкладчыкаў пацверджаных тэстамі выпадкаў каранавіруса пакуль няма, распавялі Hrodna.life у адміністрацыі медуніверсітэта.

Чуткі ў ВНУ Гродна

«Ніякіх навін датычна пераводу на дыстанцыйнае навучанне няма», — сказаў Hrodna.life студэнт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Атрымаць аператыўны каментар аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў універсітэце ў прэс-службе Hrodna.life не ўдалося.

Сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта ходзяць чуткі аб тым, што дыстанцыйнае навучанне з-за распаўсюджвання карванавіруса ўвядуць праз два тыдні. Афіцыйных распараджэнняў студэнтам пакуль не давалі.

 — Мы працуем другі семестр з гэтым захворваннем. Вопыт напрацаваны і сістэма ўжо па большым рахунку адпрацаваная, — паведамілі ў адміністрацыі ўніверсітэта Hrodna.life.

У Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства студэнты таксама не чулі аб пераводзе на дыстанцыйнае навучанне, паведаміў Hrodna.life адзін з навучэнцаў. Датэлефанавацца ў адміністрацыю інстытута Hrodna.life не ўдалося. У Instagram-акаўнце ВНУ студэнтаў з прыкметамі захворвання просяць заставацца дома. Ім абяцаюць, што пасля ізаляцыі не прыйдзецца платна адпрацоўваць лекцыйныя заняткі.

Вясновая дыстанцыйка

Увесну 2020 года ВНУ Гродна па-рознаму змагаліся з каранавірусам. У ГрДу ім. Янкі Купалы ўвялі дыстанцыйнае навучанне. Студэнтаў абавязалі здаваць летнюю сесію ў масках і пальчатках. У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце выкарыстоўваліся элементы дыстанцыйнага навучання, частка студэнтаў сыходзіла на самаізаляцыю.

В университете им. Янки Купалы 20 случаев COVID-19. Сессия — в перчатках и масках

В ГрГУ им. Янки Купалы умер заведующий кафедрой. У него был COVID-19

«Преподаватель в реанимации, учимся в штатном режиме». Студенты о коронавирусе в аграрном университете Гродно

В общежитии аграрного университета четыре случая COVID-19. На дистанционное обучение вуз не переходит

Падзяліцца

Апошнія запісы

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025