Шэсць студэнтаў з пацверджанным тэстам на COVID-19 зарэгістравалі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Групы заражаных сышлі на самаізаляцыю і дыстанцыйнае навучанне. На 17 верасня на ізаляцыі знаходзіліся 60 студэнтаў. Дыстанцыйнае навучанне для ўсіх студэнтаў ВНУ ўводзіць пакуль не плануюць, паведамілі Hrodna.life у адміністрацыі ўніверсітэта.
Шэсць студэнтаў, у якіх выявілі каранавірус, хварэюць практычна бессімптомна, але тэсты далі станоўчы вынік. Але ў маштабах ВНУ заражаных няшмат — усяго ва ўніверсітэце 4200 студэнтаў, у кожнай групе ў сярэднім 10 чалавек. Сярод выкладчыкаў пацверджаных тэстамі выпадкаў каранавіруса пакуль няма, распавялі Hrodna.life у адміністрацыі медуніверсітэта.
Чуткі ў ВНУ Гродна
«Ніякіх навін датычна пераводу на дыстанцыйнае навучанне няма», — сказаў Hrodna.life студэнт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Атрымаць аператыўны каментар аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў універсітэце ў прэс-службе Hrodna.life не ўдалося.
Сярод студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта ходзяць чуткі аб тым, што дыстанцыйнае навучанне з-за распаўсюджвання карванавіруса ўвядуць праз два тыдні. Афіцыйных распараджэнняў студэнтам пакуль не давалі.
— Мы працуем другі семестр з гэтым захворваннем. Вопыт напрацаваны і сістэма ўжо па большым рахунку адпрацаваная, — паведамілі ў адміністрацыі ўніверсітэта Hrodna.life.
У Гродзенскім філіяле Беларускага інстытута правазнаўства студэнты таксама не чулі аб пераводзе на дыстанцыйнае навучанне, паведаміў Hrodna.life адзін з навучэнцаў. Датэлефанавацца ў адміністрацыю інстытута Hrodna.life не ўдалося. У Instagram-акаўнце ВНУ студэнтаў з прыкметамі захворвання просяць заставацца дома. Ім абяцаюць, што пасля ізаляцыі не прыйдзецца платна адпрацоўваць лекцыйныя заняткі.
Вясновая дыстанцыйка
Увесну 2020 года ВНУ Гродна па-рознаму змагаліся з каранавірусам. У ГрДу ім. Янкі Купалы ўвялі дыстанцыйнае навучанне. Студэнтаў абавязалі здаваць летнюю сесію ў масках і пальчатках. У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце выкарыстоўваліся элементы дыстанцыйнага навучання, частка студэнтаў сыходзіла на самаізаляцыю.
В университете им. Янки Купалы 20 случаев COVID-19. Сессия — в перчатках и масках
В ГрГУ им. Янки Купалы умер заведующий кафедрой. У него был COVID-19