Навіны

«Выхоўвалі, як трэба сядзець». У Гродне затрымалі няпоўналетнюю дзяўчыну і апытвалі без бацькоў

Пятнаццацігадовую Паліну Курс затрымалі ў Горадні разам зь сястрой Маргарытай 13 верасьня. Дзяўчынку апытвалі без прысутнасьці бацькоў, піша «Радыё С**бода».

Як расказала Паліна, яна разам з 25-гадовай сястрой Маргарытай ішла ў заалягічную краму ў раёне вуліцы Горкага. Побач праходзіла калёна пратэстоўцаў, пачаліся затрыманьні. Амапаўцы хацелі схапіць пажылую жанчыну, дзяўчаты за яе заступіліся. Урэшце затрымалі і абедзьвюх дзяўчат, і жанчыну. Ім заламалі рукі і адвялі ў аўтазак. Маргарыце сарвалі з твару маску, яна згубіла пры затрыманьні адну з красовак. У малым памяшканьні аўтазаку, разьлічаным на 6 чалавек, сядзелі 8 затрыманых.

Чытайце таксама: Задержанного на протесте 16-летнего студента ждет комиссия по делам несовершеннолетних

У Ленінскім РАУС іх сфатаграфавалі, перапісалі асабістыя дадзеныя. Дазвалялі выходзіць у прыбіральню, давалі папіць вады. На дзьве гадзіны Паліну забралі ад старэйшай сястры ў асобны кабінэт. Яе сам-насам апытваў інспэктар у справах непаўналетніх, як яна зразумела. У гэты час у кабінэце не было ні бацькоў, ні сацыяльнага пэдагога ці псыхоляга. Супрацоўнік пытаўся, дзе Паліна была і з кім, што рабіла. Ёй далі падпісаць дакумэнт, што яна «казала праўду і толькі праўду». Дзяўчына думае, што гэта быў пратакол, аднак на рукі ёй ніякіх папераў не выдавалі. Паліна заўважыла ў дакумэнце тры артаграфічныя памылкі.

«Я нэрвавалася, мяне давялі да сьлёз. Мяне выхоўвалі, як трэба сядзець. Я не лічу, што гэта нармальна», — кажа дзяўчына.

Пасьля апытаньня пазванілі ейнаму бацьку і перадалі дзяўчынку ў ягоныя рукі. Маргарыту дагэтуль ня выпусьцілі, яе перавялі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на вуліцы Гая да суду. Суд яшчэ не адбыўся. Перадачы для яе не прынялі.

Бацька дзяўчат Анатоль Курс. Фота «Радыё С**бода»

Як сказаў бацька сясьцёр Анатоль, да затрыманьня дачок ён ставіцца нэгатыўна.

«Нашыя органы паводзяць сябе некарэктна з насельніцтвам, з простымі людзьмі, хоць яны найперш павінны абараняць іх, а не караць. Нашыя праваахоўныя органы працуюць супраць народу, супраць насельніцтва. Я разумею, што ёсьць людзі, якія парушаюць закон. Але затрымліваць тых, хто ідзе па вуліцы, выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю… Я ня супраць, што дачка выходзіць», — пракамэнтаваў Анатоль.

Ён расказаў, што Паліна вучыцца ў гуманітарным каледжы на турыстычным кірунку. Зь міліцыі ўжо паведамілі на месца ейнай вучобы пра затрыманьне.

«У Менску студэнты выходзяць на плошчы. Цяпер за імі нашая краіна. Тое, што мы будуем, што мы робім, — гэта для іх. Я сваё жыцьцё пражыў і не шкадую, дзьве дачкі выхаваў, дом пабудаваў, колькі дрэваў пасадзіў, ня ведаю. Хочацца, каб нашыя дзеці жылі лепш за нас», — кажа мужчына.

С**бодзе не ўдалося атрымаць камэнтар пра прычыны і дэталі допыту неўпаналетняй гарадзенкі ў прэс-службе УУС Горадзенскага аблвыканкама.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025