Навіны

«Як раз’юшаны статак лямантуюць на ўвесь горад дэманскія выкрыкі». Ігумення Гаўрыіла з Гродна выказалася пра пратэстоўцаў

17 верасня ў Мінск-Арэне прайшоў праўладны жаночы форум «За Беларусь». На ім на сцэне выступіла з прамовай ігумення Гаўрыіла з Свята-раства-Багародзіцкага жаночага манастыра ў Гродне. Яна выказала сваё меркаванне пра пратэстоўцаў.

«Мы бачым натоўп вар’ятаў, якіх шкада, за якіх хочацца маліцца, перад якімі хочацца стаць на калені і прасіць: спыніцеся!», — такімі словамі пачала сваю прамову ігумення Гаўрыіла.

«Пад асцервянелыя гукі аўтамабільных клаксонаў з венесуэльскіх рэвалюцыйных сцэнарыяў у руках і на плячах, на галаве, і нават, прашу прабачэння, на заднім месцы прымацаваўшы чужы, але нібыта свой нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг як раз’юшаны статак лямантуюць на ўвесь горад дэманскія выкрыкі».

Пасля гэтых слоў уся зала апладзіравала.

«Дзе ж тады іх патрыатычнасць, калі яны свой сімвал нясуць непрыгодна, і пад гэтым сімвалам крычаць праклёны другім і абяцаюць ніколі не прабачыць? Ці можна зневажаць так свой сімвал?
І з сапраўдным сімвалам нашы беларусы ішлі на смерць, абараняючы сваю радзіму для нас, каб цяпер жылі пад мірным небам. Бо любое слова бумерангам вяртаецца назад, праклінаючы іншых, мы самі клянем сябе, сваіх дзяцей, родных і блізкіх.

Мне страшна сказаць, але крыкі «каб ты здох» — гэта праклён. І той, хто гэта крычыць, паверце, не праклінае тых, каму жадае, а саміх сябе. Вар’яты! Пачуйце нас! Спыніцеся!

Тое, што мы жадаем іншым, вяртаецца з падвоенай сілай, калі мы жадаем дабро, дабро вернецца да нас, а калі ж у парыве гневу мы выпраменьваем зло, гэта зло вернецца да нас".

Таксама ігумення Гаўрыіла перадала словы мітрапаліта Філарэта. Яна заязджала да яго перад форумам у санаторый «Азёрны». «Ён прасіў перадаць: беражыце сваю Радзіму, беражыце Беларусь, любіце яе».

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025