Новости

МУС прапануе змены ў ПВКаАП і закрытыя суды, каб абараніць супрацоўнікаў і іх сем'і

Скрыны дакументаў увечары 15 верасня апублікаваў блогер Антон Матолька. З іх становіцца ясна, што кіраўнік МУС Юрый Караеў адправіў ліст у пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Кіраўнік ведамства адзначае неабароненасць сваіх супрацоўнікаў падчас адміністрацыйных працэсаў і прапануе змяніць закон у бок бяспекі ўдзельнікаў працэсу і іх сем’яў. Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава пацвердзіла сапраўднасць дакументаў. Больш шырокі каментар, адзначаюць ва ўстанове, з’явіцца пазней, піша Onliner.by.

 — Пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу часцяком узнікаюць складанасці з абаронай асоб, якія ўдзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе, у тым ліку службовых асоб дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць службовую дзейнасць, выкананне якой можа быць спалучана з замахам на бяспеку названых асоб, іх блізкіх, альбо разгалашэннем службовай інфармацыі, персанальных дадзеных супрацоўнікаў.

Асобна неабходна адзначыць неабароненасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў падчас разгляду спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да асоб, якія ўдзельнічалі ў незаконных масавых мерапрыемствах (мітынгі, шэсці, пікеты), якія з’яўляюцца ўдзельнікамі нефармальных аб’яднанняў і рухаў, якія аказваюць групавое непадпарадкаванне органам улады.

У тэксце адзначаецца, што сілавікі часта выступаюць у працэсах сведкамі.

 — Судовыя паседжанні пры гэтым з’яўляюцца адкрытымі, дзе прадстаўнікамі дэструктыўных сіл, СМІ і іншымі асобамі вядзецца аўдыё-, фота-, відэафіксацыя працэсу. Атрыманая інфармацыя з персанальнымі дадзенымі супрацоўнікаў і іх фатаграфіямі ў апошні час нярэдка размяшчаецца ў сетцы Інтэрнэт з заклікамі аказання псіхалагічнага і фізічнага ціску на службовых асоб органаў унутраных спраў і іх сем’яў.

У міністэрстве мяркуюць, што пазначанай бяспекі ўдзельнікаў працэсу будзе спрыяць закрыты разгляд спраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025