Следчыя 16 верасня прад’явілі Марыі Калеснікавай абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і сеткі Інтэрнэт). Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.
Марыя Калеснікава ўтрымліваецца пад вартай. Расследаванне працягваецца.
8 верасня Калеснікаву спрабавалі вывезці з краіны. Яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь. Пасля гэтага яе арыштавалі. Яна знаходзіцца ў СІЗА № 1 Мінску на Валадарскага.
20 жніўня генпракурор Беларусі, тады гэта быў Аляксандр Канюк, заявіў, што стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнага савета накіраваны на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Лукашенко назначил нового Генерального прокурора Беларуси
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса. Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата СК прыняло да вытворчасці крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 361 КК па факце публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады або здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт.