Міністэрства замежных спраў Літвы абяцае спрасціць працэдуру выдачы віз грамадзянам Беларусі. Грамадзяне Беларусі змогуць атрымліваць нацыянальную візу на паўгода, прадстаўляючы мінімальны пакет дакументаў і доказ сваёй фінансавай забяспечанасці - сродкі на тры месяцы, альбо абавязацельства юрыдычнай асобы па забеспячэнні такіх сродкаў, паведамляе delfi.lt.
Паводле інфармацыі МЗС, з 21 верасня ў Літве да беларусаў будуць прад’яўляцца такія ж умовы выдачы нацыянальных віз, як да грамадзян Аўстраліі, Японіі, Злучанага Каралеўства, ЗША, Канады, Новай Зеландыі і Паўднёвай Карэі.
Кіраўнік МЗС Лінас Лінкявічус сказаў, што літоўская дыпламатычная служба здольная забяспечыць зладжаны і хуткі працэс выдачы віз без стварэння бюракратычных і адміністрацыйных перашкод.
Міністр унутраных спраў Літвы Рыта Тамашунене сцвярджае, што для паскарэння працэдур выдачы віз Дэпартамент міграцыі пачне разглядаць прашэнні высокакваліфікаваных спецыялістаў яшчэ да іх прыбыцця ў Літву.
«У дадзены момант самае важнае — забяспечыць зладжаны працэс рэалізацыі працэдур», — сказала Р. Тамашунене. Мяркуецца, што спрошчаны візавы рэжым будзе дзейнічаць да 21 сакавіка 2021 года.