Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 16 верасня зноў выйшлі ў падтрымку рэпрэсаваных студэнтаў. Яны сфатаграфаваліся з таблічкамі «усё забаронена». Пра гэта студэнты паведамілі ў сваім Telegram-канале.
Вядома, што адміністрацыя ўніверсітэта выносіць выгавары студэнтам і студэнткам, якія спявалі на перапынку. «Вы парушаеце парадак навучання», — паведамляюць ім.
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы выйшлі на акцыю салідарнасці 8 верасня. Пасля гэтага іх пачалі масава выклікаць у дэканаты і на савет прафілактыкі. Самі студэнты лічаць, што выказванне іх пазіцыі не парушае навучальны працэс.
В Гродно студенты и преподаватели ГрГУ собрали подписи за новые выборы и свободу политзаключенных
Студентов в ГрГУ имени Янки Купалы массово вызывают в деканат за солидарность
Студентов ГрГУ им. Янки Купалы вызвали на совет профилактики за акции солидарности