У Гродне затрымалі мужчыну і жанчыну, якія расклейвалі ўлёткі пра супрацоўніцу АМАПа ў інтэрнаце, дзе яна жыве. На ўлётках была фатаграфія супрацоўніцы і надпіс «Ганьба карнікам». Прэс-служба МУС распаўсюдзіла відэа з прабачэннем затрыманага.

Затрыманай жанчыне 34 гады, яна працуе лагістам-экспедытарам у транспартнай кампаніі, паведамляе МУС. Мужчыны — 37 гадоў, ён індывідуальны прадпрымальнік. Улёткі з фатаграфіяй супрацоўніцы АМАПу і надпісам: «Карнікі сярод нас! Ганьба!» яны распаўсюдзілі ў інтэрнаце, дзе жыве міліцыянт, і на суседніх дамах, паведамляе ведамства.

На відэа твар мужчыны ўтоены. У запісе ён распавядае, што на ўлётках было напісана аб перавышэнні паўнамоцтваў супрацоўніцай. Згодна з відэа, звесткі пра яе ён даведаўся з Telegram-канала. Невядомы за кадрам пытае мужчыну, ці пераправерыў той інфармацыю асабіста, на што ён адказвае «Не». Далей на запісы мужчына кажа, што шкадуе, і што інфармацыя была непраўдзівай. Як ён у гэтым пераканаўся, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама: