«Хацеў паказаць, што гэта — фарс». Гродзенскі музыка Ігар Банцар прыйшоў у суд у ружовым, яго забраў АМАП

15 верасня ў Гродзенскім абласным судзе мусіў адбыцца разгляд касацыйнай скаргі па прысудзе грамадскаму актывісту і музыку Ігару Банцару. У суд ён з’явіўся ў ружовым і з ружовым сцягам. На пасяджэнне Банцара не пусцілі, а з ганка суда музыку забраў АМАП.

У такім выгладзе Ігар Банцар з’явіўся на пасяджэнне. Фота: Андрэй Мялешка

«Я вырашыў паказаць, што тыя суды, на якіх я быў раней, — фарс», — так актывіст патлумачыў свой выгляд і перформанс на ганку абласнога суда.

Усю судовую сістэму Беларусі і папярэднія затрыманні ён таксама лічыць фарсам.

Намеснік старшыні суда не пусціў Банцара на паседжанне, бо той з’явіўся ў «неналежным выглядзе» — у шортах. Тады актывіст выйшаў на ганак, уключыў музыку з калонкі і пачаў махаць ружовым сцягам.

Праз пяць хвілін прыехала спачатку ахова, потым — бус з танаваным шклом. «Бус аб’ехаў па кальцы, стаў каля крамы, з яго выйшаў АМАП і пачалі круціць», — расказаў Hrodna.life сведка здарэння Андрэй Мялешка. Затрымлівалі музыку сямёра супрацоўнікаў АМАП, але без асаблівай жорсткасці.

Відэа затрымання прыслаў чытач Hrodna.life
Актывіста затрымлівалі сямёра АМАПаўцаў. Фота: Андрэй Мялешка

Ігара Банцара павезлі ў РАУС на Дубко. Там з ім правялі прафілактычную гутарку аб недапушчальнасці такіх паводзінаў, выклікалі брыгаду медыкаў з Псіхіятрыі-наркалогіі для агляду, і адпусцілі.

У абласным судзе мусілі разглядаць касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна ад 24 жніўня. Ігару Банцару прысудзілі 10 сутак па артыкуле 23.34. ч. 1 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ён быў сярод пяці затрыманых 22 жніўня каля гродзенскага бара «Карыца». Гэта ўжо другое абскарджанне прысуду Ігара Банцара ў абласным судзе за месяц.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025