13 верасня ў Гродна і іншых гарадах вобласці прайшлі мірныя акцыі. Міліцыя налічыла па вобласці 1700 удзельнікаў, затрымалі 66 удзельнікаў, з якіх на 56 склалі адміністрацыйныя пратаколы, паведамілі «Гродна Плюс» у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У якіх гарадах, акрамя Гродна, адбыліся затрыманні, патлумачыць Hrodna.life у прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама адмовіліся. Колькі чалавек затрымалі ў Гродне і колькі з іх застаецца ў ізалятарах да суда, Hrodna.life даведацца не ўдалося.
13 верасня пасля затрыманняў пад будынкам Ленінскага РАУС стаяла «хуткая», з будынка выйшлі медыкі. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама паведамілі «Гродна Плюс», што ніхто з удзельнікаў акцый па меддапамогу ў медустановы не звяртаўся.
ОМОН со щитами, военные и десятки задержаний. Как протестовал Гродно 13 сентября