14 верасня гродзенцы заўважылі на прыпынках улёткі, дзе старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік заклікае сілавыя ведамствы выконваць законы. На ўлётках выкарыстоўвалі лагатыпы дзяржаўных арганізацый і слоган «За Беларусь». Гродзенскі аблвыканкам заявіў Hrodna.life, што не мае да гэтага дачынення.

«МВД, ОМОН, прокуратура, Следственный комитет, ГАИ и другие силовые ведомства Гродненской области! Давайте все начнем исполнять законы! Нужно прекратить агрессию. Хочется, чтобы наши дети жили в спокойной, развивающейся стране. Владимир Караник», — напісана ў тэксце ўлёткі.

Унізе ўлёткі размясцілі лагатыпы «Белай Русі», «Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі», БРСМ, «Чырвонага Крыжа» і БТ. Уверсе — слоган «за Беларусь», які выкарыстоўваюць на праўладных акцыях.

У Гродне з'явіліся ўлёткі, на якіх Каранік заклікае сілавікоў выконваць законы. Аблвыканкам іх пракаментаваў
Листовка в Гродно

Аблвыканкам не мае дачынення да ўлётак, верагодна, хтосьці выступіў ад іх імя, паведамілі Hrodna.life ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога камітэта. У праваахоўныя органы, каб усталяваць людзей, якія размясцілі ўлёткі, не збіраюцца.