Зрабіць усё, каб эканоміка краіны працавала, заклікае калектывы прадпрыемстваў спікер Савета Рэспублікі. 10 верасня Наталля Качанава наведала Гродна, паведамляе ont.by.
Пабывала на прадпрыемстве «Малочны свет» — гэта адзін з лідараў малочнай галіны. У няпросты перыяд планы тут парушаць не сталі, усталявалі новую лінію — прадукцыя з якой з падвышанымі тэрмінамі прыдатнасці.
Вытворчасць унікальная, працуе ўжо больш за 80 гадоў. У суткі перапрацоўваюць да паўтары тысяч тон малака. Выпускаюць каля 300 відаў прадукцыі - ад смятаны да сыру з труфелем. Амаль дзве траціны экспартуюць, Геаграфія шырокая, але асноўныя і самыя буйныя рынкі традыцыйна — Расія і Кітай.
Таксама Наталля Качанава сустрэлася з дэпутацкім корпусам вобласці. Абмеркавалі праблемы, з якімі часцей за ўсё звяртаюцца людзі, і шляхі іх вырашэння.