Актывіста Ежы Грыгенчу зноў арыштавалі на 10 сутак

Ежы Грыгенчу засудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. 10 верасня яго выклікалі ў РАУС Кастрычніцкага раёну, а адтуль павезлі у суд Кастрычніцкага раёну, піша harodniaspring.org.

Судовы працэс над Грыгенчам павінен быў адбыцца яшчэ 2 верасня, але тады яго перанеслі. Разглядала адміністрацыйную справу Грыгенчы суддзя Алена Тоўсцік-Самойла. Сведкамі выступілі міліцыянты Калмагораў і Русак.

Ежы Грыгенчу, грамадскага актывіста з Гродна, выклікалі ў міліцыю 20 жніўня. Па тэлефоне яму паведамілі аб заведзенай адміністрацыйнай справе. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 жніўня ля будынка тытунёвай фабрыкі. Пазней судовае пасяджэнне перанеслі.

Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2019 годзе паводле таго ж артыкулу яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у 2017 — за ўдзел у Маршах недармаедаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025