Лукашэнка прызначыў новага Генэральнага пракурора Беларусі. Ім стаў Андрэй Швед, які раней быў старшынёй Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Пул першага».
Андрэю Шведу — 47 гадоў, ён нарадзіўся ў Гомельскай вобласці. Скончыў БДУ, праходзіў службу на розных пасадах у органах пракуратуры Мінска і Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Узнагароджаны ордэнам Пашаны і ордэнам Айчыны III ступені.
З 2006 па 2010 год працаваў начальнікам юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У 2010−2011 гадах быў намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у 2012−2013 гадах — першым намеснікам старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 22 красавіка 2013 года па 9 верасня 2020 года быў старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
З 2011 года па 9 верасня 2020 года генпракурорам Беларусі быў Аляксандр Канюк.