А1 кампенсуе сваім абанентам адключэнні мабільнага інтэрнэту ў Мінску 23, 26 і 30 жніўня, звязаныя з патрабаваннем дзяржаўных органаў. Агульны час перабояў у працы сэрвісу склаў 6 гадзін 16 хвілін. Кампенсацыю ў выглядзе бясплатнага трафіку, званкоў або зніжкі па абаненцкай плаце атрымаюць і фізічныя, і юрыдычныя асобы.
Раней кліентам кампаніі ўжо карэктавалі абаненцкую плату за трое сутак з 9 па 11 жніўня праз недаступнасць інтэрнэт-сэрвісаў па незалежных ад кампаніі прычынах.
Чарговая кампенсацыя звязана з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту, якія ўводзіліся па патрабаваннях дзяржаўных органаў у сетках усіх аператараў у Мінску тры разы ў жніўні 2020 года, — распавялі ў прэс-службе кампаніі. — Кампенсацыі будуць прызначаныя ўсім катэгорыям абанентаў А1, якіх закранула праблема недаступнасці сэрвісаў у названы перыяд, у выглядзе дадатковага бясплатнага інтэрнэт-трафіку, або бясплатных хвілін званкоў ва ўсе сеткі, або 50% зніжкі ад штодзённай абаненцкай платы".
Кампенсацыі налічаць паводле алгарытма:
- Фізічныя асобы — абаненты мабільнай сувязі - з тарыфамі, дзе ў абаненцкую плату менш за 15,00 руб. на месяц уваходзіць інтэрнэт-трафік, атрымаюць як кампенсацыю пакет бясплатных 500 МВ інтэрнэт-трафіку на 30 дзён карыстання
- Фізічныя асобы — абаненты мабільнай сувязі - з тарыфамі, дзе ў абаненцкую плату больш за 15,00 руб. на месяц уваходзіць інтэрнэт-трафік, атрымаюць як кампенсацыю пакет 1 ГБ бясплатнага інтэрнэт-трафіку на 30 дзён карыстання
- Фізічныя асобы — абаненты мабільнага інтэрнэту, якія карыстаюцца платнымі інтэрнэт-пакетамі/тарыфамі, у якія ўключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб’ёма і хуткасці, атрымаюць кампенсацыю ў памеры 50% ад штодзённай абаненцкай платы за пакет/інтэрнэт-тарыф
- Фізічныя асобы — абаненты тарыфнага плана «Без Ліміту» - атрымаюць як кампенсацыю пакет 50 бясплатных хвілін званкоў ва ўсе сеткі на 30 дзён карыстання
- Юрыдычныя асобы — абаненты мабільнай сувязі - атрымаюць кампенсацыю на тарыфных планах з уключаным трафікам ад 500 МБ да 9 ГБ у памеры 30% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; на тарыфных планах з уключаным трафікам ад 10 ГБ — у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; абаненты мабільнага інтэрнэту з тарыфамі/платнымі інтэрнэт-пакетамі, у абаненцкую плату/кошт якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб’ёму і хуткасці - у памеры 100% ад штодзённай абаненцкай платы/кошту пакета за адзін дзень адсутнасці сэрвісу.
Поўны спіс тарыфных планаў і паслуг, па якім дадуць кампенсацыю, ёсць на сайце кампаніі.
Карэкціроўкі абаненцкіх плат фізічным асобам правядуць цягам 10 каляндарных дзен, аб чым абанентаў апавесцяць праз SMS.
У кампаніі дадалі, што кампенсацыі праводзяцца кожны месяц, у якім фіксуюцца пагаршэнне якасці сэрвісу або часовая недаступнасць у сувязі з патрабаваннямі дзяржавы.