Пра гэта кіраўнік МУС заявіў у інтэр'ю СТБ, піша nashan**a.by са спасылкай на Мінск-Навіны.
Юрый Караеў адзначыў, што праца па выяўленні асабліва актыўных удзельнікаў і арганізатараў масавых вулічных акцый праходзіць па ўсіх франтах, у тым ліку і візуальным:
— І па камерах, і на вуліцах відаць тых, хто відавочна выдзяляецца. Яны адрозніваюцца вонкава, сваімі заклікамі і паводзінамі. Прафесійна падрыхтаванаму міліцыянеру відаць каардынатара, арганізатара і найбольш актыўнага ўдзельніка, які вядзе за сабой натоўп часам людзей, хто не разумее, куды іх вядуць і навошта, — сказаў Ю. Караеў.