Сярод змен, якія прапануюць у інтэрнэце, няма канструктыўных прапаноў, якія палепшаць жыццё людзей і дазволяць краіне рухацца наперад. Пра гэта Уладзімір Каранік, старшыня Гродзенскага аблвыканкама, сказаў на сустрэчы з рабочымі «Гродзенскага мясакамбіната». Таксама ён абмеркаваў з кіраўніцтвам перспектывы далейшага развіцця мясаперапрацоўчай галіны, піша grodnonews.by.

Савецкую спадчыну мы захавалі і прымножылі, а далей многае залежыць ад інвестыцый, ад рэканструкцыі, наяўнасці новых вытворчасцяў. У краіну, дзе няма стабільнасці і цішыні, грошы не прыходзяць, сказаў Каранік.

 — Прапанова забраць грошы з банкаў і купіць валюту абярнулася тым, што зарплата ўпала ў доларавым эквіваленце, магчымасць крэдытавання банкамі прыпыненая. Не лепшая і ідэя не рабіць адлічэнні ў ФСАН, з якога выплачваюцца пенсіі, дапамогі па догляду за дзіцем. У такім выпадку нам прыйдзецца ўтрымліваць не толькі свае сем'і, але і бацькоў, якія могуць апынуцца без сродкаў да існавання. Быў заклік не плаціць камунальныя плацяжы. Але ж, да прыкладу, калі звольніцца сантэхнік з ЖЭСа, тады некаторыя праблемы будзеце сваімі сіламі вырашаць. Але аварыі на магістральных сетках не вырашыць без ЖЭСа, — сказаў старшыня аблвыканкама.

Уладзімір Каранік таксама падкрэсліў важнасць стабільнай працы прадпрыемстваў.

 — Сёння няпроста захоўваць пазіцыі на знешнім рынку. Канкурэнцыя высокая. Калі мы спынімся, нашу нішу з вялікай радасцю зоймуць канкурэнты. А ў нас ўпадуць падаткі, зарплаты. Сёння важна ўціхамірыць эмоцыі, вызначыцца з тымі зменамі, якія мы хочам зрабіць. Гаворка ідзе аб канстытуцыйнай рэформе, прапановы збіраюцца. Неабходна ўнесці змены ў асноўны Закон, прыняць іх на рэферэндуме. І далей выбіраць не рэвалюцыйны, а паступальны шлях развіцця. Ацэнку тым падзеям, якія адбываліся ў пачатку жніўня, павінны даць спецыяльныя камісіі. Выхад на вуліцу — гэта не рашэнне пытанняў. Нельга скочвацца ў агрэсію і правакацыі. Хочацца, каб мы і нашы дзеці жылі ў спакойнай краіне, якая развіваецца, дзе па-ранейшаму людзі усміхаюцца і вітаюцца адзін з адным, — падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Ренее работнікі вылучылі шэраг патрабаванняў, у тым ліку новыя выбары. Яны патрабуюць спыніць гвалт і пакараць вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях. Пад зваротам падпісалася 853 супрацоўнікі мясакамбіната. Калектыў Гродзенскага мясакамбіната накіраваў звароты ў Палату прадстаўнікоў, Генпракуратуру і абласны савет. Аўтары звароту паставілі ўмову: калі іх патрабаванні не выканаюць у самыя кароткія тэрміны, яны пакідаюць за сабой права на страйк.

«Оставляем право на забастовку». Коллектив Гродненского мясокомбината направил обращения в Палату представителей, Генпрокуратуру и областной совет

Таксама Уладзімір Каранік наведаў «Молочный мир», дзе падкрэсліў, што дыялог з калектывам павінен быць адкрытым. Каментуючы апошнія падзеі ў краіне, старшыня аблвыканкама звярнуў увагу, што вельмі важна паставіцца да ўсяго цвяроза і без эмоцый, супакоіцца і дазволіць прафесіяналам разабрацца. Акрамя таго, было адзначана, што цяпер важна прытрымлівацца актыўнай грамадзянскай пазіцыі і разумець: час ламаць прайшоў, сёння настаў час ствараць, паведамляе grodnonews.by.