Работнікі выставілі шэраг патрабаванняў, у тым ліку новыя выбары, спыненне гвалту і пакаранне вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях. Пад зваротам пакінулі подпісы 853 супрацоўнікі мясакамбіната.

У сваім лісце яны адзначылі, што выбары 9 жніўня прайшлі з парушэннямі, што выклікала пратэсты па ўсёй краіне. Патрабаваньні калектыву Гродзенскага мясакамбіната:

— выконваць заканадаўства Беларусі;

— прызнаць выбары 9 жніўня несапраўднымі, правесці новыя адкрытыя выбары з празрыстым падлікам галасоў, прысутнасьцю незалежных назіральнікаў;

— адстаўка Аляксандра Лукашэнкі праз страту даверу, главы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, главы МУС Юрыя Караева;

— спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян Беларусі;

— расследаваць усе выпадкі, калі людзей незаконна затрымлівалі і білі, і пакараць вінаватых;

пакараць вінаватых у фальсіфікацыях падчас выбараў.

Аўтары звароту паставілі ўмову: калі іхныя патрабаванні не выканаюць у самыя кароткія тэрміны, яны пакідаюць за сабой права на забастоўку.

Звязацца з адміністрацыяй Гродзенскага мясакамбіната Hrodna.life пакуль не ўдалося.

За 2019 год прадпрыемства прадало за межамі краіны прадукцыі на 51 мільён долараў. Прадукцыя Гродзенскага мясакамбіната пастаўляецца ў Расію, Азербайджан, Узбекістан, Казахстан, Грузію, Кітай і іншыя краіны.

Так, за першае паўгоддзе 2020 года ўзровень продажаў у Рэспубліцы Беларусь вырас амаль на 10%, — распавёў у адным з інтэрв'ю Алег Іваноў, піша kp.by.