Віктар Шумель, ужо былы дырэктар ЦСК «Нёман», пакінуў Беларусь. Журналістка Hrodna.life звязалася з ім і спытала, чаму ён так нечакана знік, і што з таго, што публікуюць праўладныя Telegram-каналы — праўда. Адказы на нашыя пытанні ён размясціў таксама і на сваёй старонцы ў сетцы Вконтакте.
Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў Шумель публічна абмеркаваў падтрымку Лукашэнкі афіцыйным прафсаюзам і выйшаў з арганізацыі, а пасля не раз выступаў на мітынгах у Гродна, дзе яго назвалі «новым мэрам», і ўвайшоў у Каардынацыйны савет па транзіце ўлады ў Мінску. Пасля ён перастаў з’яўляцца на публіцы.
— Не мне судзіць, але, напэўна, тыя адкрытыя заявы да выбараў і паслужылі прычынай [прызнання лідарам — заўв. Hrodna.life], у нейкай ступені. Людзям патрэбныя былі надзея і імпульс, бо ісці заўсёды лягчэй, чым зрушыцца з месца. Сам я не імкнуўся і не імкнуся да публічнасці.
Мэтай і ліста Ордзе, і выступлення ў Ціханоўскай было жаданне ўласным прыкладам прымусіць адкрыта заяўляць пра сваё меркаванне і адстойваць яго тых, хто яшчэ баяліся гэта зрабіць. Бо нехта думаў, што ён у меншасці, нехта баяўся нешта страціць.
На кожным з мітынгаў я спрабаваў данесці важную, на мой погляд, рэч. У нашых беларускіх рэаліях пратэсту не патрэбныя лідары — гэта маё перакананне. Узгадайце гісторыю цяперашняга рэжыму і асабліва апошнія месяцы: як толькі з’яўляўся лідар, яго ліквідавалі. Сіла гэтага пратэсту, акрамя іншага, у адсутнасці цэнтра, які можна ліквідаваць, патушыўшы тым самым ўвесь пратэст. Сіла народа ў яго адзінстве.
— На першым жа мітынгу я зразумеў, што скандаванні «новы мэр» мне адгукнуцца, але адступаць ужо не мела сэнсу. Ішоў ва-банк да агульнай мэты, пакуль гэта было магчыма. Улада дзейнічае стандартна — прыбірае актыўных у надзеі, што астатнія разыйдуцца, але не адгадалі, не ў гэты раз — імпульс пратэст атрымаў, пры чым у асноўным дзякуючы дзеянням саміх уладаў, цяпер народ будзе ісці наперад і да канца.
Я з розных крыніц атрымліваў інфармацыю аб сваім «букеце артыкулаў». Там і рэальна заслужаная 23.34 [артыкул КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» — заўв. Hrodna.life], і нейкія фантастычныя, мэта якіх — доўгае расследаванне для такога ж доўгага ўтрымання пад вартай. Прыкладаў за апошнія месяцы хапае. У цэлым, праваахоўная сістэма цяпер з’яўляецца проста карным органам з правам ўсёдазволенасці і беспакаранасці.
Чытайце таксама: Председатель стачкома «Азота» Юрий Рововой уехал в Польшу
Выдатна разумеючы, што дамагацца праўды ад такога правасуддзя ўсё адно, што кідаць перлы перад свіннямі, я вырашыў, што мой удзел у вуліцы лепш прыпыніць. Зараз я за мяжой. Чымсьці працягваю дапамагаць аддалена, хоць гэта ўжо не тое, вядома. Усё ж я думаю, што сваю ролю я таксама адыграў і наблізіў усімі чаканы сыход дыктатара. Цяпер гэта толькі пытанне часу…
— Зараз мэта ўладаў - дыскрэдытаваць і ачарніць усіх з іншым меркаваннем, раскалоць грамадства па любой з прыкмет, данесці сваю прапаганду да большай колькасці людзей, таму лепш за ўсё іх ігнараваць і не паддавацца на правакацыі. Апраўдвацца і спрачацца з ананімнымі праўладнымі каналамі, навошта? Гэта іх праца, іх не пераканаць. Тым больш, спрачацца з ашуканцам складана, бо ты абмежаваны рамкамі праўды, а ён не абмежаваны нічым. Я заўсёды імкнуўся паступаць так, каб не было потым сорамна. Зараз маё сумленне спакойнае, а час усё расставіць на свае месцы.
— Я ўжо стаміўся здзіўляцца штодзённаму «прабіванню чарговага дна». але вось не пусцілі грамадзяніна Беларусі ў Беларусь [пра кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча — заўв. Hrodna.life]. Для мяне як для юрыста па адукацыі і супрацоўніка пагранслужбы ў мінулым гэта нават не ўкладаецца ў галаве. Сёння я не магу паверыць у гэта, а заўтра будзе чарговае «дно».
У спробах ўтрымаць крэсла краіну упэўнена коцяць ў яму па ўсіх франтах. Шкода ад забастовак — кветачкі ў параўнанні са шкодай ад дзеянняў «грамадзяніна з аўтаматам без ражка». Пакутуюць усе сферы: палітычная, эканамічная, прававая, сацыяльная. У прававым плане можна ўжо казаць пра своеасаблівы «дэфолт». Вера ў праваахоўную і судовую сістэмы забітая, а гэта апошняе, на што мог разлічваць грамадзянін у сваёй краіне. Пытанне адно, як глыбока ў яму закаціць краіну Лукашэнка, бо потым нам яе адтуль даставаць.
— Быў звольнены проста падчас адпачынку рашэннем губернатара без тлумачэння прычын. Пра прычыны можна здагадацца, цяпер ужо нават не спрабуюць завуаляваць: калі не падзяляеш ідэалогію — табе не месца ў дзяржарганізацыі.
Вось прызначэнне Караніка: навошта дасведчанага кіраўніка ў такі складаны перыяд мяняць на ківаючаю галаву без уласнага меркавання?
Чытайце таксама: Міністр часу каранавіруса. Што яшчэ вядома пра Караніка, новага кіраўніка Гродзенскай вобласці
Я ўжо нават не кажу пра 33-і артыкул Канстытуцыі, проста страшна ўявіць сабе краіну, калі яна будзе адпавядаць усім апошнім патрабаванням нашага дыктатара: няроўныя ўмовы для бізнесу «не адданага дзяржаве», настаўнікі толькі з дзяржаўнай ідэалогіяй і гэтак далей. Апошнім часам я ўсё часцей ўспамінаю кнігу Джорджа Оруэла «1984», і гэта ўжо не жарт.
— Народ зараз перамагае, бо адзіны і таму што не адыходзіць назад. Захаваем гэта — пераможам! Памятайце, мы — адзін народ, не дазваляйце нас дзяліць ні паводле нацыянальнасці, ні паводле веравызнання, ні паводле палітычных поглядаў. Мы — адзіная краіна, няма захаду і ўсходу. Мы мірна патрабуем свае правы назад, мы не ідзем на саступкі і не гандлюемся нашымі свабодамі!
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…