Навіны

Лукашэнка: Кандрусевіч у спісе неўязных, агульным для Беларусі і Расіі, а касцёл мы абараняем

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў інцыдэнт з кіраўніком Каталіцкай царквы ў Беларусі, Тадэвушам Кандрусевічам, якога 31 жніўня не ўпусцілі ў Беларусь. Кандрусевіч — грамадзянін Рэспублікі Беларусь. На думку Лукашэнкі, ён ездзіў у Варшаву «па кансультацыі», пасля гэтага яму не дазволілі вярнуцца на радзіму.

Паводле звестак Лукашэнкі, кіраўнік Каталіцкай царквы нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся Беларусь і трапіў у спіс неўязных, агульны для Беларусі і Расіі.

«Не толькі ён адзін, проста ён — больш вядомая фігура», — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА. «Мы цяпер уважлівым чынам адсочваем ўсіх, хто ўязджае-выязджае».

Таксама ён заявіў, што з’явілася інфармацыя аб магчымай наяўнасці ў Тадэвуша Кандрусевіча не аднаго грамадзянства, якую цяпер правяраюць.

«Калі там усё чыста і па законе, паступім па законе. Нам не важна, хто ён — галоўны каталік, галоўны праваслаўны ці галоўны мусульманін. Павінен жыць па законе. А калі ты яшчэ і ў палітыку ўлез і пацягнуў за сабой вернікаў, каталікоў, якія цудоўныя людзі, тады двайная адказнасць», — сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што касцёлы не зачынілі, нават калі яны вялі «антылукашэнкаўскай, антыдзяржаўную прапаганду». «Наадварот, спрабуем падтрымаць, абараніць. Вы гэта бачылі на плошчы [Незалежнасці ў Мінску, дзе падчас разгону мірнай акцыі пратэсту сілавікі заблакавалі ўваход у Чырвоны касцёл — заўв. Hrodna.life]. Праўда, фейк зладзілі, што мы там у касцёл не пускалі», — працягнуў Лукашэнка, распавёўшы са спасылкай на прадстаўнікоў АМАПу, што тыя абаранялі ад натоўпу мітынгоўцаў тых, хто маліўся ў храме.

«Ніякага накату дзяржавы на каталіцкую, праваслаўную царкву, мусульман, юдэяў - хто б тут ні быў - мы ніколі не дапусцім. Бо гэта наш гонар — канфесійны свет, нацыянальны свет, — сказаў ён. — Гэта ўсё пройдзе — вось гэтыя хаджэнні па вуліцах і заявы, што нас паўмільёна, мільён, маўляў, вось усё, улада абрынецца. Слухайце, калі б быў мільён, мы б з вамі тут не размаўлялі».

Кандрусевіч: «Спадзяюся, гэта непаразуменне»

1 верасня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, звярнуўся да паствы Каталіцкай царквы ў Беларусі.

Забарона на ўезд у Рэспубліку Беларусь перашкаджае мне як Ардынарыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў ажыццяўляенні пастырскага служэння і ўдзелу ў запланаваных касцёльных мерапрыемствах, — піша Тадэвуш Кандрусевіч.

«Я звярнуўся ў Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь з просьбай патлумачыць такую ​​сітуацыю і адмяніць рашэнне аб забароне майго вяртання на Радзіму для выканання сваіх пастырскіх абавязкаў», — распавёў ён.

«Спадзяюся, што гэта толькі прыкрае непаразуменне, якое ў самы кароткі тэрмін будзе выпраўлена». Таксама мітрапаліт папрасіў вернікаў маліцца аб яго хутчэйшым вяртанні і мірным вырашэнні вострага сацыяльна-палітычнага крызісу ў Беларусі.

Што адбылося

31 жніўня беларускія памежнікі на памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі не пусцілі кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі ў краіну. Тадэвуш Кандрусевіч вяртаўся з Польшчы, дзе быў у службовай камандзіроўцы. Дзяржпагранкамітэт адмаўляецца ад каментароў. Мітрапаліт вярнуўся ў Польшчу, правёўшы на мяжы крыху больш за тры гадзіны.

У мітрапаліта Кандрусевіча няма іншага грамадзянства, акрамя беларускага, удакладніў T*T.BY прэс-сакратар Каталіцкай царквы ў Беларусі Юрый Санько. «Каля 10 гадоў таму ў Тадэвуша Кандрусевіча было расійскае грамадзянства, але ён ад яго адмовіўся», — дадаў Юрый Санько.

Права на свабоду перамяшчэння грамадзянам Беларусі гарантуе Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. У Законе Рэспублікі Беларусь № 49−3 ад 20 верасня 2009 г. «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» у артыкуле 3 сказана: «Права грамадзяніна на ўезд у Рэспубліку Беларусь не можа быць абмежавана».


Чытайце таксама: Беларуса Тадеуша Кондрусевича не пустили в Беларусь. Адвокат объяснил, когда такое возможно


27 жніўня Тадэвуш Кандрусевіч зрабіў заяву наконт блакавання людзей сілавікамі ў Чырвоным касцёле ў Мінску падчас разгону акцыі пратэсту 26 жніўня. Ён адзначыў, што блакаванне выхадаў святыні і стварэнне перашкоды для вольнага руху людзей з’яўляецца грубым парушэннем правоў вернікаў і свабоды веравызнання.

30 жніўня Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрв'ю польскаму хрысціянскаму тэлеканалу TV Trwam. «Ёсць падставы меркаваць, што выбары прайшлі несумленна <…> Касцёл на Беларусі хоча мірнага рашэння», — прыводзіць яго словы каталіцкі партал catholic.by.

Чытайце таксама: Молитва и разгон акции. Как протестовали в Гродно 31 августа

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024