Галоўны корпус ГрГУ. Фота: abiturient.by
Больш за 2 тысячы студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы падпісаліся пад адкрытым зваротам. Купалаўцы патрабуюць справядлівага пакарання вінаватых у гвалце сілавікоў, новых выбараў і вызвалення палітвязняў.
Аўтары звароту пішуць, што «не могуць моўчкі назіраць за тым, што адбываецца цяпер у нашай краіне». Яны адзначаюць масу парушэнняў на выбарах 9 жніўня і іх неадпаведнасць законам, збіццё мірных дэманстрантаў, катаванні. У звароце купалаўцы просяць падтрымаць іх патрабаванні:
1. Прыцягнуць да адказнасці ўсіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вінаватых у збіцці і забойствах пратэстоўцаў;
2. Вызваліць усіх палітвязняў і асоб, затрыманых за ўдзел у мірных пратэстах і выказванне свайго меркавання;
3. Прызнаць праведзеныя 9 жніўня выбары несапраўднымі, правесці новыя сумленныя выбары;
4. Прыцягнуць да адказнасці асоб, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў.
Чытайце таксама: Ректор ГрГУ им. Янки Купалы пообещала поддержать студентов и сотрудников, пострадавших при задержании силовиками
На момант публікацыі зварот падпісалі амаль 2300 чалавек. Сярод іх студэнты ўсіх факультэтаў універсітэта, магістранты, выпускнікі розных гадоў, каля 60 выкладчыкаў.
Таксама ініцыятыўная група Купалаўскага ўніверсітэта мае намер стварыць грамадскую арганізацыю, якая пачне дзейнічаць у ВНУ. Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы з Уладзімірам Каранікам, старшынёй гродзенскага аблвыканкама.
Чытайце таксама:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…